Пералётная піцца. Кетэван Асраташвілі!

Дарагія аматары піццы! Спачатку – маленькая прадмова. Як вы ведаеце, немагчыма зрабіць адначасова танна, хутка і якасна, адным з пунктаў неабходна ахвяраваць. Нават калі над праектам працуе цэлы калектыў прафесіяналаў – гэта немагчыма. Што ўжо казаць, калі праект робіць адзін валасаты падлетак старэчых гадоў. Таму, перш чым кідаць у мяне благім праз то, што гук у відэа не на вышыні, ведайце, што відэа было зроблена танна і хутка. Ну і наогул, замест таго каб лаяць, дапамажыце з дыктафонам – я з вялікай удзячнасцю прыму яго ў падарунак, бо відэа ўсё ж хочацца рабіць з якасным гукам. А пакуль давайце ўявім, што гэта чарговы эксперымент і гэта піцца знятая ў жанры «мамблкор» Я заўжды быў вельмі ўражаны харызмай Кетэван, і без жартаў, марыў зрабіць гэты выпуск піццы. А дамовіцца аб ім выйшла зусім выпадкова, праз чат у тэлеграме – о, новыя тэхналогіі! Мы сустрэліся на Кафедральным пляцы ў Вільні, і зрабілі інтэрв’ю, якому часам перашкаджалі імпэты ветру і акумулятар у Go Pro. Але ў нас атрымалася гутарка вышэйшаг
Back to Top