Пералётная піцца. Тарас Тарналіцікі. Фільтруем кіно разам.

Як кажуць – адбылося. Нарэшце мне пашанцавала сустрэцца з Тарасам Тарналіцкім і паразмаўляць аб кінатворчасці ў Беларусі. Я даўно планаваў гэту гутарку, яшчэ з тых часоў, калі нас не елі жыўцом і на Радзіме можна было нешта здымаць і паказваць. У мяне былі падрыхтаваны стос пытанняў, але з улікам часу ўсе яны высветліліся неактуальнымі, што вымусіла імправізаваць. Але ад гэтага ўсё стала больш цікавым – мы размаўлялі аб тым, што адбываецца ў свеце кіно ў РБ, як з гісторыка-архівіста пераўтварыцца ў кінакрытыка і найбольш цікавае, яка па мне – абмяркоўвалі кастынг серыяла па матывах цяперашняга апакаліпсісу. Усім, хто заўзяе за нашу кінатворчасць – раю глядзець ці слухаць. І жадаю ўсім мірнага неба. Украіна пераможа, Russia is terrorist state. Жыве Беларусь! 00:00 Пачатак 00:50 Што зараз у Беларусі з кіно 24:00 Як стаць кінакрытыкам 32:10 Бытнасць архівістам 39:00 У якім жанры зараз развіваецца свет 42:00 Кастынг на серыял па сучасным падзеям. Каму граць Пуціна, каму Ціханоўскую.
Back to Top