Памяці Язэпа Драздовіча. Палёт да Сатурну.

Новы аудыёвізуал, які я зноў прысвячаю Язэпу Драздовічу – беларускаму візіянеру і прапаведніку касмічных шляхоў. Асобнае месца ў яго творчасці займаў Сатурн – шостая планета ад Сонца і другая па памерах планета ў Сонечнай сістэме пасля Юпітэру, газавы гігант. Мабыць, гэта ад таго, што ў 1921 годзе хадзілі чуткі, быццам кольцы Сатурну часткова разбурыліся і хутка ўпадуць на Землю – не ведаю, але Сатурну ён прысвяціў колькі сваіх твораў. У гэтым аўдыёвізуалы скарыстаны кадры, зробленыя касмічным апаратам «Касіні» у 2004 годзе, а таксама запісаныя ім радыёсігналы.
Back to Top