Пералётная піцца. 9 траўня здаровага чалавека.

Я насамрэч на гэты ўікэнд наогул думаў, што выпуску можа і не адбыцца. Не знайшоў матар’ял, а той, які планаваў быў не дастаткова прапрацаваны. Ну і проста пайшоў гуляць з камерай па Вільне. І зайшоў на пляц Лукішкі. А там – канцэрт, ды кірмаш, на жаль не ведаю, хто выступаў – затупіў і забыўся на спытаць, але музыка была выдатная. Ну, пра стравы я наогул нічога не кажу – літоўцы традыцыйна ўмеюць у кулінарыю вельмі-вельмі. Адбывалася святкаванне дня Еўропы. Ён адзначаецца 9 траўня і супадае з іншай датай. Праз гэта я троху паздымаў свята і хачу з вамі падзяліцца якімі-кольвек думкамі. Ніколі зноў.
Back to Top