Пералётная піцца. Выступ Cadion у клубе nArauti.

Дык гэта, з першым траўня, калі што... Калі быў выпуск з анонсам новага сезону, мы сустрэліся з Вячкай Красуліным ля бара «Пагоня» і ён запрасіў мяне на першы канцэрт гурта Cadion, з якім ён зараз супрацоўнічае ў клубе nArauti. Адбыўся канцэрт 29 красавіка. Я ішоў туды і ўцяміць не мог, што там мне здымаць і з кім апроч Вячкі размаўляць, улічваючы не бясконцыя магчымасці маёй камеры. Але ўсё добра атрымалася – з Вячкай мы хуценька пабалакалі аб гурце, аб клубе, аб Літве і etc. І як заўжды мяне выратавалі літоўцы – фантастычны народ. Відэа канцэрта мне прыязна даў Йонас Багджунас з zarraza filmai, а астатняе я ўжо сам змантаваў. Шчыры табе дзякуй, сябра! Калі будуць умовы і не будзе грукату – я абавязкова зраблю інтэрв’ю з самой бандай. А дарэчы, пішыце – ці будзе вам цікава глядзець піццу не аб беларускіх. а аб літоўскіх музыках. Літоўскіх, латышскіх, польскіх... спатрэбіцца пераклад, але ці гэта здольна вас напужаць? Cadion FB: zarraza filmai 2:
Back to Top