“НОГІ Ў РУКІ”. Выпуск 12. Смаргонь з Таняй Скарынкінай

Таня Скарынкіна нарадзілася ў Смаргоні. І жыве ў Смаргоні. Гэты горад стаў галоўным героем Тацянінай кнігі «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі». Асаблівасці жыцця ў райцэнтры, цікавосткі малога гарадка, яго непаўторныя тыпажы – усё гэта са свету літаратуры мы перанеслі ў свет перадачы “Ногі ў рукі”. Знаёмімся з цёцяй Ядзяй, глядзім на старую бараначную, слухаем аповед пра старызніка Янкеля... З такіх маленькіх гісторый і складаецца ўрэшце рэшт гісторыя краіны.
Back to Top