“НОГІ Ў РУКІ”. Выпуск 30. Быхаў з Максімам Іўкіным

Музыкант Максім Іўкін (“Балцкі Субстрат”) паказвае горад Быхаў. Найперш гэта замак. Ён стаіць на беразе Дняпра з XVI стагоддзя! І ні разу не быў узяты з бою. Такая ж старажытная сінагога, якая амаль не змянілася. У Быхаве пачаўся “белы рух”: у будынку цяперашняга лясгаса знаходзілася турма, з якой быхаўцы вызвалілі генерала Карнілава. Завіталі і на ваенны аэрадром -- цяпер тут праводзяць аўтагонкі.
Back to Top