Miadzviedz - Viaselle

Вяселле Спевы, жарты, пляскі, На сталах усе яствы, Тыдзень ужо вяселле Ў Літоўскім Княстве, Брага льецца ў вёсках, І віно ракою, Князяў сын жаніўся З караля дачкою. А яшчэ праз тыдзень Чутка прабяжала, Што ў князёва сына Пальцаў не хапала, Што казліны рогі З-пад чуба нібыта, І не ў ботах ногі, Бо яны - капыты! Узялі людзі вілы, Звар’яцеўшы разам, Хто супраціўляўся, Быў забіт адразу, Разнеслі багацьці, Замак разбурыўшы, Толькі чорт рагоча, Чутку ту пусціўшы. #folkmetal #metal #numetal #belarus #industrialmetal #blackmetal #heavymetal #rock #miadzviedz_band
Back to Top