Miadzviedz - Nauki

#folkmetal #metal #doometernal #numetal #blackmetal #belarus Кожны вечар хлопец Шэпат чуў жаночы, То з ракі, то з лесу, То з палёў уночы. Голас то сьмяяўся, А то плакаў быццам, Хлопец думаў: мабыць, Час прыйшоў жаніцца. І аднойчы увечар Ён пайшоў шукаці, Хто такі таемны Можа яго зваці, Абыйшоў ваколле, Не знайшоў нікога, Толькі засталася Ў чорны лес дарога. З той гадзіны хлопец Растварыўся быццам, Ні слядоў, ні звестак, Збег, ці утапіўся... Толькі стары Дзміцер Закурыў на лаўке І падумаў сумна: Зноў палююць наўкі... Ноч раскрые крылы свае, Пер’е цёмных хмар, Хто адтуль мяне заве, Пакажы свой твар!
Back to Top