Як жартуе Святлана Войтава, да вечарыны ў гонар Высоцкага мы падрыхтаваліся добра: усе перахварэлі, каб дадаць у голас хрыпатцы))) Спявайма, пакуль ногі трымаюць!
Відэа:
@esphoto1962 #EvgenyStelmakh
Выступ на вечарыне “По следам Высоцкого“ ад трыа “Фіеста“. Палац Культуры Маладзечна .
Рэха
Ты - вочы насупраць мяне.
Мой водбліск міргне і міне.
Мы – пыл на паліцах быцця,
Што ўпарта чакае працягу.
Дзе асоба, дзе думкі чужых?
Мы істоты альбо міражы?
Я – вочы насупраць цябе.
Як быць па-за гэтым «цяпер»?
Я буду рэхам.
Час не замарудзіць хады.
Дні хутка складуцца ў гады.
Хтось скажа, жылі і былі.
Дзесь зробяць з адзінак нулі.
Што трэба было і каму?
Я скуру, як футра, здыму.
Як выдых сусвету прыціх!
Кім быць, калі здарыцца ўдых?
Я буду рэхам
Рэхам, каб словы твае ў сабе несці.
Рэхам, каб імі працяць паднябессе.
Каб паўтараць паведамленні,
Ператварацца ў люстры і цені.
Рэхам, каб выбраць, каму адгукнуцца,
Рэхам для голасу і для пачуцця.
Рэхам, каб водгукі віліся ўсюды.
Рэхам, каб быць, калі ўжо не буду.
#МашаНакатала
#Песні #Песни