Цмокі бываюць добрыя. Людзі бываюць добрыя. Час ад часу мы знаходзім адзін аднаго - і гэта вельмі радасна.
Відэа:
@esphoto1962 #EvgenyStelmakh
Выступ на вечарыне “Спяваем разам пад Новы Год“ ад трыа “Фіеста“. Палац Культуры Маладзечна .
Ракета
Мы селі ў ракету, і нас запусцілі
Ў чорную нафту Нішто.
Пасля перагрузак мы вочы адкрылі -
І тут аказалася, што...
Мы нібыта ведаем адзін аднаго
Дзве тысячы год.
Можа быць, я праца пэндзля твайго,
А можа быць, наадварот.
А можа быць, хтосьці сярод бліскавіц
Ідзе між палёў да агню.
І марыць, каб дзесьці мы здолелі быць -
І лёгка ідзецца яму.
А можа, мы проста заўсёды былі.
Не важна, вада, пар ці лёд.
Бо мы нібыта ведаем адзін аднаго
Дзве тысячы год.
І мы ляцім вечна з ніадкуль нікуды,
Па курсе - ніводнай зямлі.
Ад многіх ведаў можа быць многа бяды,
Але бяды не будзе, калі...
#МашаНакатала
#Песні #Песни #Людзі #Любоў #Люди #Любовь