Шляхціц Завальня Вужовая карона | Ян Баршчэўскі на Ютуб — Карані і вытокі. Добры канал

Ці ёсць фэнтэзі ў Беларусі? Ёсць! І гэта фэнтэзі Яна Баршчэўскага, беларускага пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Паводле свайго містычнага настрою і міфалагічнасці апавяданні Яна Баршчэўскага стаяць у адным шэрагу з творамі Мікалая Гогаля, Дантэ Аліг’еры, Томаса Мана, Джона Р. Толкіна. Гатовыя зноў баяцца ды пужацца разам з героямі зборніка Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”? Тады – наперад! Шляхціц Завальня “Вужовая карона”. У адных паноў быў лоўчы, зваўся Сямён. Неяк прыходзіць да яго аканом і перадае загад, каб настраляў да нядзелі дзікае птушкі паболей. Два дні хадзіў Сямён па лесе – ды ўсё дарма: нават здалёку не бачыў тых птушак. У думках сваіх лоўчы ўжо гатовы быў пакланіцца нават нячысціку, абы нашчасціла яму. Тут бачыць: выходзіць з гушчару чорны сабака, а за ім - пажылы чалавек. Стары сядае на пень і гаворыць: - Увечары ідзі на Ласіную гару, сустрэнеш там Вужовага караля. Пасцялі перад ім белую хустку, укленч і пакланіся; ён кіне табе сваю Залатую Карону. Паслухаўся парады Сямён – пайшоў на Ласіную гару. І ледзь атрымаў ён Вужовую Карону, з’яўляецца той самы велізарны чорны сабака і вядзе за сабой па лесе – паказвае, дзе якая птушка ёсць. Так і павялося. Сямён на паляванне - сабака яго сустракае. І заўсёды страляе столькі дзічыны, што на ўсю вёску хапае. Жыла непадалёку Марыся, Сямён меў на яе вока. Аднаго падыходзіць і пытае, ці падабаецца ён дзяўчыне. – Людзі кажуць, што ты чаруеш, – адказала тая. – О, не, Марысю, я не ведаю гэтага ганебства. – Калі праўду кажаш – пацалуй мой крыжык. – Ахвотна, – адказаў Сямён. І ледзь зрабіў так, з травы падняў галаву велізарны вуж. Сямён схапіў камень і выцяў яго. Пасля раптам з’явіўся чорны сабака, забрахаў і знік назаўсёды. А разам з ім – і ўсё Сямёнава лоўчае шчасце. Болей ніякай дзічыны ён здабыць не мог. Залатая Вужовая Карона ператварылася ў два пажоўклыя бярозавыя лісточкі. А безліч вужоў, сыкаючы, поўзалі паўсюль і не давалі спакою не толькі дома, але і на гасцінах. Вось такая гісторыя, даражэнькія. З нячысцікамі ніякіх дамоваў лепей не чыніць… --- Беларуская літаратура, Ян Баршчэўскі. Шляхціц Завальня на Ютуб у відэа: “Шляхціц Завальня Зухаватыя Ўчынкі. Ян Баршчэўскі на Ютуб — Карані і вытокі. Добры канал“. Глядзім яго на роднай мове, па-беларуску. Падпісвайцеся на наш сайт, сацыяльныя сеткі і Telegram: ► ► ► ► ► --- ❗️ У відэа выкарыстоўвалася: 🔶 Ілюстрацыі ў тэхніцы пескаграфіі - мастачка Ганна Каштальян Музыка: 🔶 🔶 — — — Канал “Карані і вытокі“ – гэта праект Добрага канала з Мінска. Добры канал - гэта пляцоўка, якая аб’ядноўвае незалежных аўтараў і іх памочнікаў, якія шануюць сумленную журналістыку і жадаюць ўнесці свой уклад у будучыню нашай краіны. -- #ДобрыКанал #КаранііВытокі #БеларусьуФантастычныхАпавяданнях #ШляхціцЗавальня #шляхціцзавальня #беларускаямова #роднаямова #вучыммову #пабеларуску
Back to Top