Шляхціц Завальня Зухаватыя Ўчынкі | Ян Баршчэўскі на Ютуб. Карані і вытокі. Добры канал

Ці ёсць фэнтэзі ў Беларусі? Ёсць! І гэта фэнтэзі Яна Баршчэўскага, беларускага пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Паводле свайго містычнага настрою і міфалагічнасці апавяданні Яна Баршчэўскага стаяць у адным шэрагу з творамі Мікалая Гогаля, Дантэ Аліг’еры, Томаса Мана, Джона Р. Толкіна. Любімы з дзяцінства Алесь Ждановіч расказвае аповед Яна Баршчэўскага “Зухаватыя ўчынкі”- са зборніка “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”. Ілюстрацыі ў тэхніцы пескаграфіі - мастачкі Ганны Каштальян. “Завітвайце, завітвайце да нашага агню!” - мусіць, так пан Завальня запрашаў падарожных у свой маёнтак. Частаваў багата, начлег даваў. А замест платы чакаў ад іх загадкавыя гісторыі даўніны глыбокай. І вось што расказаў адзін з такіх гасцей... Жыў у адной вёсцы селянін Антон. Меў ён добрую гаспадарку, а што быў бяздзетны, дык узяў дзіця невядома ад якіх бацькоў. Яго ахрысцілі і далі імя Васіль. Быў той хлопец вялікі гультай і свавольнік. Але Антон л
Back to Top