Шляхціц Завальня Пра чарнакніжніка і пра цмока | Ян Баршчэўскі на Ютуб. Карані і вытокі. Добры канал

Ці ёсць фэнтэзі ў Беларусі? Ёсць! І гэта фэнтэзі Яна Баршчэўскага, беларускага пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Паводле свайго містычнага настрою і міфалагічнасці апавяданні Яна Баршчэўскага стаяць у адным шэрагу з творамі Мікалая Гогаля, Дантэ Аліг’еры, Томаса Мана, Джона Р. Толкіна.. Добры канал пачынае серыю публікацый “Ян Баршчэўскі на Ютуб“ з апавяданнямі са зборніка Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”. І сёння усімі любімы з дзяцінства Алесь Ждановіч раскажа першае апавяданне – “Пра чарнакніжніка і цмока, што вылупіўся з яйка, знесенага пеўнем” у цудоўным аздабленні ілюстрацый, зробленых у тэхніцы пескаграфіі. З’явіўся ў адным маёнтку чарнакніжнік, які вучыў пана і ягонага лёкая Карпу рабіць золата і іншыя д’ябальскія штукі. Няраз бачылі, як акурат апоўначы над дахам панскіх пакояў снавалі кажаны і нейкія чорныя птушкі.
Back to Top