Шляхціц Завальня Ваўкалак | Ян Баршчэўскі на Ютуб — Карані і вытокі. Добры канал

Ці ёсць фэнтэзі ў Беларусі? Ёсць! І гэта фэнтэзі Яна Баршчэўскага, беларускага пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Паводле свайго містычнага настрою і міфалагічнасці апавяданні Яна Баршчэўскага стаяць у адным шэрагу з творамі Мікалая Гогаля, Дантэ Аліг’еры, Томаса Мана, Джона Р. Толкіна. Працягваем расказваць гісторыі мінуўшчыны. Нагадаем, што галоўны расказчык у нас - Ян Баршчэйскі. І ў гэтым выпуску – фантастычны аповед “Ваўкалак” са зборніка “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”. У адной мясцовасці, недалёка ад горада Невеля, жыў малады селянін Марка. Пакахаў ён Алёну. Гожая была дзяўчына. Хацеў яе за жонку ўзяць і Ілля, панскі лёкай. Вось пан і загадаў, каб ішла за Іллю. Раззлаваны Марка пачаў абражаць лёкая. А той паабяцаў помсціць, як толькі выпадзе нагода. Вяселле было шумнае. Ілля прыкмеціў Марку сярод гасцей, глянуў са здзеклівай усмешкаю. Праз нейкі час падыходзіць да Маркі дудар Арцём і кажа: — Чаго сумуеш? Выпі са мною
Back to Top