АМЛЕТ з грыбамі ад КАРАЛЕВЫ Марысенькі. Гатуем з “Будзьма!“
Смачны і сытны сняданак, які вельмі любіла каралева Марысенька, жонка караля Яна ІІІ Сабескага. Гатуецца хутка і надае энергіі на ўвесь дзень.
Радзіма амлетаў — Францыя. Каралева Марысенька была францужанкай. Таму яна вельмі любіла лёгкія далікатныя стравы, у прыватнасці амлеты, з розным начыненнем: салодкім, мясным, садавіной ці гароднінай. Асабліва любіла амлет з ляснымі грыбамі.
Кароль і каралева вельмі любілі падарожнічаць, спыняліся на адпачынак у шляхецкіх сядзібах, вельмі часта Марысенька прасіла прыгатаваць ёй амлет. Яек на землях Рэчы Паспалітай заўсёды было ўдосталь, і каштавалі яны вельмі танна, таму новы рэцэпт ад каралевы вельмі хутка разыходзіўся па ўсіх кутках краіны. Хутка амлеты сталі вельмі папулярнымі не толькі сярод заможных людзей, але і сярод простага люду. А за гісторыю свайго існавання на нашых землях страва зазнала не адно змяненне рэцэптуры. У другой палове ХІХ стагоддзя, каб страва стала больш сытнай, у яе сталі дадаваць крыху варанай бульбы.
📌Гатуем на 1-2 порцыі:
3 яйкі курыныя
грыбы лясныя 70 г
1-2 бульбіны вараная
0,5 ст малака
сыр 50 г
пучок зялёнай цыбулі
соль і перац па смаку
Музыка: Стары Ольса @StaryOlsa
#ГатуемзБудзьма #амлет #сняданак
👉Гатуем з “Будзьма!“
БУДЗЬМА РАЗАМ:
Сайт
Telegram
Facebook
VK
Instagram
Twitter
1 view
218
52
1 week ago 00:01:41 1
АМЛЕТ з грыбамі ад КАРАЛЕВЫ Марысенькі. Гатуем з “Будзьма!“