“НОГІ Ў РУКІ”. Выпуск 28. Гародня з Віктарам Шалкевічам

Гародня вачыма вядомага барда Віктара Шалкевіча! Для турыстаў – пешаходка, касцёлы, замак… Для Віктара Шалкевіча – горад каталікоў і прадпрымальных людзей. Гарадзенцы даўжэй за іншых трымаліся супраць савецкай улады – калі прыйшлі “вызваляць” Заходнюю Беларусь у 1939 годзе. А яшчэ праз дваццаць гадоў абаранялі Фарны касцёл – яго хацелі знесці. Пра герояў горада – арганіста, настаўніка, маму Багдановіча, слынную пісьменніцу, якую мы дзелім з палякамі, і многіх іншых – новы выпуск “Ногі ў рукі”.
Back to Top