Паляўнічыя на цмокаў (Chasseurs de dragons) па-беларуску – 018 Другая жменя гародніны

Падтрымай выхад новых мультфільмаў праз краўдфандынг - Серыя 18 Нечакана ў таверну Джэналін наведваецца паляўнічы на галовы з весткай, што за Гвізда, Ліён-Чу і Гектара абвешчана ўзнагарода. Сябры разбіраюцца з паляўнічым і едуць перахітрыць замоўцаў – гномаў Зімбранэля! Ліён-Чу, Гвізда і Гектар вандруюць па дзіўным свеце чароўных выспаў, якія маляўніча лунаюць у прасторы. На жыццё сябры зарабляюць паляваннем на цмокаў, праўда, не ўсе цмокі небяспечныя, дый і плацяць ім не заўсёды, але героі не адчайваюцца! Ліён-Чу – дужы і адважны волат, Гвізда – невысокі прайдзісвет, адказвае за планаванне і перамовы, а гарэзлівы памагаты сяброў Гектар — маленькі цмок, што ўмее размаўляць. Мультсерыял вылучае выдатна прамаляваная фэнтэзійная атмасфера, характарныя персанажы, адсутнасць жанравай пафаснасці, і ўсё гэта шчодра аздоблена смачным саўндтрэкам, гумарам і дабрынёй! Па-беларуску агучана студыяй Плэйліст з усімі серыямі Паляўнічых на цмокаў на беларускай мове
Back to Top