Паляўнічыя на цмокаў (Chasseurs de dragons) па-беларуску – 012 Дзіўны смак какамака

Падтрымай выхад новых мультфільмаў праз краўдфандынг - Серыя 12 Пасля няўдачы з чарговымі кліентамі Гвізда замаркоціўся ды разуверыўся ў сваіх талентах. Ліён-Чу з Гектарам вырашаюць узняць яму настрой і ідуць заключаць новы кантракт. Ліён-Чу, Гвізда і Гектар вандруюць па дзіўным свеце чароўных выспаў, якія маляўніча лунаюць у прасторы. На жыццё сябры зарабляюць паляваннем на цмокаў, праўда, не ўсе цмокі небяспечныя, дый і плацяць ім не заўсёды, але героі не адчайваюцца! Ліён-Чу – дужы і адважны волат, Гвізда – невысокі прайдзісвет, адказвае за планаванне і перамовы, а гарэзлівы памагаты сяброў Гектар — маленькі цмок, што ўмее размаўляць. Мультсерыял вылучае выдатна прамаляваная фэнтэзійная атмасфера, характарныя персанажы, адсутнасць жанравай пафаснасці, і ўсё гэта шчодра аздоблена смачным саўндтрэкам, гумарам і дабрынёй! Па-беларуску агучана студыяй Плэйліст з усімі серыямі Паляўнічых на цмокаў на беларускай мове тут: ?
Back to Top