Паляўнічыя на цмокаў (Chasseurs de dragons) па-беларуску – 013 Збліжэнне трох месяцаў

Падтрымай выхад новых мультфільмаў праз краўдфандынг - Серыя 13 Апошнім часам Ліён-Чу знаходзіцца ў вельмі панурым стане і нечакана знікае не сказаўшы нікому. Гвізда разумее, што справа неяк звязана са злучэннем трох месяцаў, і сябры выпраўляюцца на пошукі. Ліён-Чу, Гвізда і Гектар вандруюць па дзіўным свеце чароўных выспаў, якія маляўніча лунаюць у прасторы. На жыццё сябры зарабляюць паляваннем на цмокаў, праўда, не ўсе цмокі небяспечныя, дый і плацяць ім не заўсёды, але героі не адчайваюцца! Ліён-Чу – дужы і адважны волат, Гвізда – невысокі прайдзісвет, адказвае за планаванне і перамовы, а гарэзлівы памагаты сяброў Гектар — маленькі цмок, што ўмее размаўляць. Мультсерыял вылучае выдатна прамаляваная фэнтэзійная атмасфера, характарныя персанажы, адсутнасць жанравай пафаснасці, і ўсё гэта шчодра аздоблена смачным саўндтрэкам, гумарам і дабрынёй! Па-беларуску агучана студыяй Плэйліст з усімі серыямі Паляўнічых на цмокаў на беларускай мове тут: https:/
Back to Top