Паляўнічыя на цмокаў (Chasseurs de dragons) па-беларуску – 017 Залоза мімікара

Падтрымай выхад новых мультфільмаў праз краўдфандынг - Серыя 17 Падчас чарговага палявання Ліён-Чу атручваецца і калі не знайсці лекі можа памерці. Праблема ў тым, што для лекаў патрэбна залоза гіганскага цмока – мімікара! І хоць Гвізда вельмі страшна, ён выпраўляецца на паляванне! Ліён-Чу, Гвізда і Гектар вандруюць па дзіўным свеце чароўных выспаў, якія маляўніча лунаюць у прасторы. На жыццё сябры зарабляюць паляваннем на цмокаў, праўда, не ўсе цмокі небяспечныя, дый і плацяць ім не заўсёды, але героі не адчайваюцца! Ліён-Чу – дужы і адважны волат, Гвізда – невысокі прайдзісвет, адказвае за планаванне і перамовы, а гарэзлівы памагаты сяброў Гектар — маленькі цмок, што ўмее размаўляць. Мультсерыял вылучае выдатна прамаляваная фэнтэзійная атмасфера, характарныя персанажы, адсутнасць жанравай пафаснасці, і ўсё гэта шчодра аздоблена смачным саўндтрэкам, гумарам і дабрынёй! Па-беларуску агучана студыяй Плэйліст з усімі серыямі Паляўнічых на цмокаў на бел
Back to Top