Па віцебскіх кватэрах пайшлі «электрыкі» ()

На змену гандлярам фільтраў вады і аконным майстрам прыйшлі электрыкі. Апошнім часам віцябляне занепакоены навязваннем паслуг «прыватнымі» спецыялістамі. Жыхарам абласнога цэнтра тэлефануюць i прадстаўляюцца работнікамі розных падраздзяленняў «Віцебскэнерга». Невядомыя прапануюць спажыўцам электрычнай энергіі замераць напружанне, замяніць выключальнікі, праверыць праводку і працу лічыльнікаў электраэнергіі. Пасля нібыта бясплатнага агляду яны імкнуцца заключыць дамову на аказанне платных паслуг. Яшчэ раз нагадаем, што грамадзянам варта быць уважлівымі і ведаць пра тое, што супрацоўнікі энергазабяспечвальных арганізацый падчас візітаў да спажыўцоў абавязкова апрануты ў спецвопратку і маюць пры сабе адпаведнае пасведчанне. Калі ж вы сумняваецеся, што перад вамі супрацоўнік пэўнай службы, заўсёды можна ўдакладніць інфармацыю па тэлефоне, нумар якога размешчаны ў квітанцыі аб аплаце адпаведных паслуг. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top