Віцебскіх падтлекаў адшукалі ў Хабараўску ()
Трое падлеткаў з Віцебска, якіх шукалі амаль тыдзень, сёння раніцай знойдзены ў Хабараўску. Супрацоўнікі транспартнай паліцыі МУС Расійскай Федэрацыі знялі дзяцей з цягніка «Масква-Уладзівасток». Крымінальная справа па факце знікнення падлеткаў была ўзбуджана напярэдадні. Беларускія міліцыянеры аператыўна накіравалі інфармацыю і расійскім калегам. Пошукі пачаліся адразу пасля таго, як да праваахоўнікаў звярнулася маці ўцекачоў.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017