Прадуктовы магазін па вуліцы Гагарына аднавіў работу ()

Мясцовыя ўлады і дэпутаты падтрымалі зварот жыхароў з вуліцы Гагарына ў Віцебску і пасадзейнічалі аднаўленню работы прадуктовага магазіна. Нерэнтабельную краму адна з віцебскіх гандлёвых сетак закрыла ў лютым. Жыхарам, а гэта ў большасці пенсіянеры, прыходзілася дабірацца за таварамі першай неабходнасці ў цэнтр горада. Тады яны звярнуліся за дапамогай да дэпутатаў. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top