ЗЯМЛЯ мае цярпенне, рэж. Віктар Кіпель, Беларусь, 2011 г.
На беларуска-расейскім памежжы вядуць пошук людскіх парэштак, не пахаваных з часоў Другой сусветнай вайны. За 7 гадоў знайшлі косткі больш чым 700 жаўнераў.
У 1942 годзе тут, у віцебскіх лясах, праходзіла лінія фронту, дзе загінулі тысячы савецкіх вайскоўцаў: адзін полк СС знішчыў 3 савецкія дывізіі.
Капальнікі едуць сюды за свой кошт, жывуць у палявых умовах, спяць у намётах, харчуюцца кансервамі і ўвесь дзень прасейваюць брудную зямлю, каб знайсці як мага болей.
Праўда, галоўнае, што цікавіць капальнікаў, – металічныя прадметы, бо тыя захаваліся лепш за людскія косткі… Менавіта праз іх і можна знайсці загінулых тут жаўнераў, каб аддаць тым апошнюю даніну: пахаваць па-хрысціянску.
Фестывалі і ўзнагароды:
– INTERNATIONAL DOCUMENTARY FILM FESTIVAL “Cinema du Reel“ /Парыж/ – першая ўзнагарода ў катэгорыі замежных кароткаметражных дакументальных фільмаў (2012)
– INTERNATIONAL DOCUMENTARY FILM FESTIVAL ““ /Іглава/ – намінацыя (2012)
–
1 view
2097
580
3 months ago 00:10:18 1
Знайшлі новы закрыты пасёлак для эліты Лукашэнкі: хто там жыве і ў якіх дамах