“НОГІ Ў РУКІ”. Выпуск 22. Лагойск з Настай Красновай

Новае падарожжа скіравалася ў Лагойск. Большасці ён вядомы праз гарналыжны комплекс. І гэта сумна, бо гарадок за сваё жыццё паспеў вылучыцца не раз, і часам – даволі неардынарна. Узяць, напрыклад, адзіную ў Беларусі царкву, распісаную карцінамі з кнігі “Апакаліпсіс”. Апакаліпсіс, Карл!.. Альбо музей Тышкевічаў, у якім меліся нават муміі. Словам, знаёмцеся: гэта – Лагойск, а гэта – наш гід Наста Краснова.
Back to Top