Пажаданне дня ад Алега Хаменкі 21 снежня

[club4881863|Гурт “Палац“] 22 снежня, напярэдадні Каляд па Грыгарыянскім календары, выступіць у Нью-Ёрку з праграмай «Брама існасці». А напярэдадні Каляд па Юліянскім календары, 5 студзеня, адбудзецца выступ гурта ў Канцэртнай залі «Верхні горад» ў Мінску. Гэта будзе традыцыйны канцэрт “Палаца“ пад назвай «Каляды ў вялікім горадзе»! А першага лютага мы ўсе будзем з нецярпеннем чакаць прэм’еру новага сінглу гурта “Палац“ - кранальную баладу «Коцік - бомж».... (Ўспомнілася Фібі Буффэ з менавіта такой жа кранальнай баладай “Драны кот“). А сёння [id19886241|Алег Хаменка], лідар гурта “Палац“ зычыць добрага дня слухачам “Альфа Радыё“! “Пажаданне дня“ ад нашых знакамiтых землякоў на “Альфа Радыё“ кожную працоўную ранiцу ў 8:04, ў 9:04. ©Вольга Альварада 2018 #Пожеланиедня #ОльгаАльварадо #Альфарадио #radio #belarusradio #АлегХаменка #каляды #верхнігорад #Мiнск
Back to Top