Пожелание дня от Олега Хоменки 6 июля 2018г.

Лiдар гурта “Палац“ музыкант Алег Хаменка зычыць добрага дня слухачам “Альфа Радыё“! “Сёння - мicтычнае i ўрачыстае Купальскае свята! Ужо некалькi тысячагоддзяў адзначаецца намi i нашымi суседзямi як перыяд усведамлення цыклiчнай сутнасцi iснавання сусвету... абрады ачышчэння цела i душы надзвычай важныя для кожнага чалавека i людзей увогуле . Стварэнне вогненных колаў рукатворнага сонца, жаданне прадэманстраваць прагу да далейшага жыцця з’яўляюцца стрыжневай сутнасцю гэтага мудрага свята, з якiм я, Алег Хаменка маю гонар павiншаваць усiх слухачоў. Бывайце здаровы, жывiце багата!“ “Пажаданне дня“ ад нашых знакамiтых землякоў на “Альфа Радыё“ кожную працоўную ранiцу ў 8:04, ў 9:04. Iдэя і выкананне: ©Вольга Альварада #Пожеланиедня #ОльгаАльварадо #Альфарадио #radio #belarusradio #АлегХаменка #вясна #Мiнск
Back to Top