Пажаданне дня ад Зоі Белахвосцік 6 снежня
Шчыра віншуем Зою Белахвосцік з прысваеннем ганаровага звання “Народная артыстка Беларусі”!
У [kupalauskiofficial|Купалаўскім тэатры] Зоя Белахвосцік увасобіла больш за 50 роляў, і ў кожнага аматара таленту актрысы даўно склаўся спіс найлепшых вобразаў.
Зараз Зоя Валянцінаўна актыўна рэпетуе адну з галоўных роляў – Эліс Уэйд, жонкі вешальніка і гаспадыні паба ў спектаклі “Вешальнікі” Марціна МакДонаха, на прэм’еру якогога Купалаўскі тэатр запрашае у студзені.
А сёння народная артыстка Беларусі, прыма Купалаўскага тэатра Зоя Белахвосцік зычыць добрага дня слухачам “Альфа Радыё“!
“Пажаданне дня“ от нашых знакамітых землякў на “Альфа Радыё“ кожную працоўную раніцу ў 8:04, в 9:04.
©Вольга Альварада
#Пожеланиедня #Альфарадио #ЗояБелахвосцiк #radio #belarusradio #весна #Купалаўскі #театр #Купаловский