Маці Марыя

Пр.: Ты – крыніца дабра, D h дарога да брам нябесных, о Марыя Панна G E A Ты – прытулак слабых, D h пабожнасці дыямент, о Маці, ззяеш беззаганна G E A 1. О Маці Слова, Маці Касцёла, Марыя D Мы Цябе просім, заступіся за душы людскія h Тыя, што не змаглі даверыцца дабрыні G Магутнага Бога – будзь для іх успамогай E A Будзь простай дарогай, шляхам, што вядзе ў Неба Зерне ўпала на глебу, прагне жыцця Хлеба Панна, будзь апекай і абаронай Ад подступаў шатана ў барацьбе нязломнай Поўнай ласкі, ласкаў крыніцай невычэрпнай Паннай чыстай, светлай, Заступніцай сусветнай Свет наш патрабуе тваёй любові моцна О цуд бясконцы, цнотаў ззяючае сонца Маці, вядзі да Сына, да Скарбу, што мы страцілі У немачы і горы – адчуванне пакоры Бура на моры – Ты не пакінеш, я знаю Цудоўна Маці, Пані зямліцы святая! Пр. 2. Найсвяцейшая, найцудоўнейшая Пані Прымі спеў хвалы гэты, бо Ты ёсць ёсць за намі Доўгімі днямі ды спакойнымі начамі Заўсёды апякуешся Езуса сябрамі Здані, спакусы злога губляюць моц прад Табою Ты – крыніца надзей, Ты суцяшэнне ад болю Солі зямлі Маці і Маці Укрыжаванага Збаўцы-Хрыста, Госпада ўмілаванага Марыя, ахіні сваёй дабрынёй І ласкавасцю, анёлы разам з Табой Славяць Усемагутнага і сцерагуць усцяж У кожны час, Багародзіца, ратуй нас! Сэнс ахвяры спасцігнуць памажы, просім Маленні ўзносім, Вестку абшарам галосім Зорка марская з Найчысцейшым сэрцам – Марыя, што Паннай Неба завецца Пр. 3. Захоўвай сем’і, Панна, што топчаш шатана Сёння і заўтра прыходзь з дапамогай ласкава Абараняй і вядзі нас да жаданай Айчыны Маці пяшчоты, Ты заўсёды дадаш нам сілы Новай адвагі, ахвоты, каб радасць веры несці Ўсім сасмаглым і ўсім, хто блукае дзесьці Здалёк ад Дому Айца, які так прагна чакае І кожнага абняць са спачуваннем жадае Маці Стварыцеля, прыміры наноў братоў Каб жылі ў згодзе і не лілася больш кроў Каб надышоў супакой за ўсе падзелы мацнейшы А праз прабачэнне гэты свет зрабіўся лепшы Каб пасталеўшы, усе разам адчулі повязь Тваіх малітваў плод, які перамагае боязь Бо Ты, Марыя, яднаеш і лучыш душы – У Табе мы адшукаем той давер, што горы зрушыць Пр. мп3: словы з акордамі:
Back to Top