Алесь Камоцкі - Перамога (2000)

Словы Рыгора Барадуліна Музыка Алеся Камоцкага Не стылі доўга на крыжы цвікі. Ісуса пахавалі на гародзе, Каб узышоў у чалавечым родзе Нанова дух Ягоны на вякі. І спавілі Яго, як немаўля. І прывалілі каменем пячору. І грузна камень лёг на грудзі гору, Якім запаланілася зямля. Калі да ўсходу сонца да труны Прыйшлі Марыя Магдалена й Маці, З сабою ўзяўшы пахнасці ды масці, Труну пустую ўбачылі яны. І камень адкаціўшы ад дзвярэй, На ім сядзеў анёл. Як бліскавіца, Ён быў. Дарма шукалі маладзіцы Ісуса, не шкадуючы вачэй. Анёл сказаў ім: Уваскрос Хрыстос! Ідзеце й вучням Гэта ўсё скажэце. І паспяшалася світанне ў свеце. І небу дзячліва ўсміхнуўся лёс. Дабро квітнела й камянела зло, Як камень той, Што глух каля пячоры. Душа жадала звыкнуць да пакоры. Жыццё сляпую смерць Перамагло!
Back to Top