Песняры Леонида Борткевича Марыся (солист Михаил Долотов)

Москва, ЦДХ, 2007 * Музыка Владимир Мулявин Стихи Янка Купала * Свеце месяц, свеце, Як дзюрка ў сярмязе; Паніч за мужычкай Безустання лазе. Дваццаць год Марысі, Кроў іграе ў целе, З панскім сынам ночкі Каратае, дзеле. «Марыся, Марыся! — Гавора ёй маці: — Кінь на паніча так Вачыма міргаці». Яна як не чуе Матчыных мараляў: Спусці маці з вока,— Дзеўка й загуляла. Пад лясок, за вёску, Бы далей ад дому, Ляціць на спатканне К панічу ўдалому. Панічу з паненкай, З багатай Амэляй, Ужо рукі хусткай Ксёндз вяжа ў касцеле. Панічова ж любка, Марыся ўдалая, На прылёты бусла Слёзна паглядае. Марыся, Марыся! Галоўкі не чухай,— Не слухала маці, Бабкі цяпер слухай.
Back to Top