Віктар Шалкевіч - Жлобская нацыя (1996)

Прыпеў: Добрай раніцы, жлобская нацыя! Сонца ўзыходзіць лупатае... Добрай раніцы, жлобская нацыя! А ніхто дурную не сватае... Добрай раніцы, жлобская нацыя!.. Расцвіла ў парку акацыя... Добрай раніцы, жлобская нацыя!.. Вераб’і ў калюзе купаюцца... Закракала гусь у блакітных нябёсах, Краіна ўстае і расчэсвае космы. Ёй толькі бы дзень перажыць непрыкметна I паспрабаваць ад сябе ўцячы. Нас зранку стамляюць бясслаўныя бітвы, А ў вечары - сон без вячэрняй мадлітвы. А ў снах мы не бачым ні кветак, ні зорак I жаднай надзеі, бо веры - на грош. Прыпеў. Сабака на ганку залізвае раны. Лёс нацыі просты і наканаваны. Шырокі гасцінец, цяністы і роўны, Пад самыя могілкі нас падвядзе. Хай хата старая, хай дроў ні палена, Адна толькі радасць, што ўсё па калена. Хтось ззаду крычыць:“Спынецеся, людзі!’ А дзе ён, скажэце, убачыў людзей? Прыпеў. Разумны
Back to Top