Глядзіце Таксама:
Жыве Беларусь! (трэйлер)
“Урок беларускай мовы“ (фільм)
На пачатку 2000-х гг група беларускіх рэжысэраў-дакумэнталістаў зрабіла палітычны музычны фільм “Незвычайны канцэрт“.
“Незвычайны канцэрт“ -- першая спроба візуалізаваць гіты беларускага року з дапамогаю рэальных дакумэнтальных кадраў, якія адлюстроўвалі розныя старонкі палітычнага жыцьця краіны. У аснове - Марш Свабоды 17 кастрычніка 1999, калі тысячы людзей прайшлі праз цэнтар Менску і сутыкнуліся зь міліцыяй лоб у лоб.
“Незвычайны канцэрт“ пазнаёміў маладых беларусаў з зоркамі беларускага року і іх гітамі, паказаў сутнасьць “лукашызму“ знутры.
Выконваюцца песьні Крамы, Нейра Дзюбель, Віктара Шалкевіча, Новае Неба, ., Pink Floyd з апрацоўкай Палацу.