Віктар Шалкевіч - Патрыятычнае танга “Цнота“ (2004)

У каяковым клубе сёння ўвечар будуць танцы. У клуб не ходзяць мужыкі і абарванцы. Там грае музыка прыемна, мілагучна - Сюды аднойчы завітаў сам пан паручнік. Рукою шчодраю аркестру даў два злотых I папрасіў, каб заігралі танга “Цнота“. Арліным позіркам разгледзеўся наўкол I да Агнешкі цвёрдым крокам падышоў. Ach cnota, twoje srebro i złoto... Mam przy sobie twój ciężar, twój głas, Ale miłosć to zdarzy się raz. На сенным рынку, на вуліцы Баніфратраў Агнешку ведалі даўно і аж занадта. Агнешка хоць і маладая - год ужо з пяць, Як пачала зусім няблага зарабляць. Аркестра танга “Цнота“ задушэўна грае, А пры сцяне ціхутка хлопцы размаўляюць - Яўген і Ярэк, Лёнік, Зміцер і Антось - Усе чакаюць:“Хіба далей бэндзе цось?“
Back to Top