Гімны Беларусі - Не загаснуць зоркі ў небе

Не загаснуць зоркі ў небе, Покі неба будзе, — Не загіне край забраны, Покі будуць людзі. Ночка цёмная на свеце Вечна не пануе, Зерне, кінутае ў ніву, Ўсходзіць ды красуе. Наша зерне — нашы думкі — Не загінуць у лету, — Бліснуць краскай непаблеклай Вечных агняцветаў. З добрых думак, што мы кінем На сваім дзірване, Будзе ўнукам нашым жніва — Доля, панаванне. Беларускаю рукою Светлай праўды сіла Славу лепшую напішам Бацькаўшчыне мілай. Зацвіце наш край, як сонца Пасля непагоды, У роўнай волі, ў роўным ста
Back to Top