Гімны Беларусі - Магутны Божа

Магутны Божа! Ўладар сусьветаў, Вялікіх сонцаў і сэрц малых! Над Беларусяй, ціхай і ветлай, Рассып праменьне свае хвалы. Дай спор у працы штодзеннай, шэрай, На лусту хлеба, на родны край, Павагу, сілу і веліч веры У нашу праўду, у прышласьць - дай ! Дай урадлівасьць жытнёвым нівам, Учынкам нашым пашлі ўмалот! Зрабі магутнай, зрабі шчасьлівай Краіну нашу і наш народ!
Back to Top