“СНЫ АБ БЕЛАРУСІ“ Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача

Тэатр юнага гледача, спектакль-чытанне «Сны аб Беларуси» паводле твораў Янкі Купалы. Рэжысёр - Уладзімір Савіцкі. Вершы беларускага песняра ў чорнай прасторы. Вершы – гімны, вершы – маніфесты, вершы – адкрыццё, вершы – спевы і вершы – малітвы. Аб прыгажосці роднага краю, пра адвечную мудрасць прыроды, пра зямлю, і яе невычэрпную сілу, пра каханне, пра гонар, пра годнасць, пра права быць чалавекам. Пра Беларусь - крылатую, свабодную, светлую. #годныякультурныянавіны #беларусь2020 #янкакупала #наталлябібікава #тюг
Back to Top