Беларускія горы, мальдзівы і марсіянскія пейзажы. Едзем у Салігорск. Селі-паехалі #3

Глядзіце новы выпуск трэвэл-праекта «Селі-паехалі»! Селі-паехалі! — гэта мілыя вандроўкі адной сям’і. Асаблівасць іх не толькі ў эмоцыйнай шчырасці, але і ў тым, што да іх не патрабуецца адмысловая падрыхтоўка. Планаванне, разлік маршруту... Забудзьцеся. Селі — паехалі! У трэцім выпуску едзем у Салігорск. Салігорск — нечаканы выбар для вандроўкі. Вы сапраўды там не знойдзеце помнікаў гісторыі (ну адкуль яны ў горадзе, заснаваным у 1958 годзе). Затое там ёсць зробленыя рукамі чалавека штучныя ландшафты: горы, вялікія саляныя азёры і кар’еры з блакітнай вадой. У відэа вы пабачыце, як гэта выглядае і як туды дабрацца. Абсалютна легальна. Бо да славутых гор не з кожнага боку можна пад’ехаць. Толькі будзьце асцярожныя: лазіць па саміх гарах вельмі небяспечна (кажуць, што можна праваліцца), а кар’еры вельмі глыбокія і з халоднай вадой пад паверхняй. Горны маршрут да Бранчыц — Блакітныя кар’еры —
Back to Top