Лявон Вольскі “Тры чарапахі“. Караоке па-беларуску. Спяваем разам!

Падтрымаць беларускіх культурных дзеячаў ды іх новыя праекты - - Беларуская Рада Культуры запрашае далучыцца да акцыі “Спяваем разам“, каб супольна, з дапамогай адмыслова падрыхтаваных караоке-відэа, беларуская песня загучала яшчэ больш моцна і пераканаўча па ўсім свеце. Мы зрабілі караоке-відэа на сем песень, якія беларусы найчасцей узгадваюць, спяваюць ці хацелі б спяваць, якія аб’ядноўваюць грамадства. Штодня ў межах Міжнароднага тыдня беларускай культуры на нашым ютуб-канале будуць з’яўляцца новыя караоке-відэа любімых песень беларусаў. Распаўсюджвайце гэтыя відэа ў сваіх суполках і аб’яднаннях, спявайце беларускія песні і публікуйце вашыя спевы ў сацыяльных сетках з хэштэгам #by_culture. *** VOLSKI “Тры чарапахі“ Калi раптам адчуеш камунальныя пахi I жыцьцё цябе возьме ў пятлю. Зразумееш тады, што тры чарапахi Па ранейшаму цягнуць Зямлю. Калi выйдзеш у горад, цi залезеш у горы, I з людзьмi ўсталюеш кантакт. Зразумееш тады, што i сёньня i ўчора Наша месца на трох кiтах
Back to Top