Прапаганда ў культуры: «Чорныя спісы» | Вольскі, Стыльскі, Пугач, Латушка

Ці працуюць «чорныя спісы»? Мы задалі гэтае пытанне непасрэдным удзельнікам падзей — «забароненым» музыкам Лявону Вольскаму @lvolski (гурты N.R.М., «Крамбамбуля», ZET), Уладзіміру Пугачу (гурт «J:Морс» @jmorsvideo ) і Юрыю Стыльскаму (гурт «Дай Дарогу!» @DaiDaroguBand ), а таксама палітыку Паўлу Латушку @PavelLatushka @nau_belarus , які быў міністрам культуры Беларусі ў 2009-2012 гадах. У Беларусі рэгулярна з’яўляюцца «чорныя спісы» ў розных сферах культуры. Артыстаў забараняюць не толькі за іх творчасць, але і за выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі. Людзей звальняюць з працы, не даюць праводзіць канцэрты ці спектаклі, выкідваюць іх творы з радыё і тэлебачання. А што страчвае наша культура і мы самі ад такіх забарон? Мы запускаем новую рубрыку «Прапаганда ў культуры», дзе разбіраемся, якім чынам прапаганда імкнецца ўплываць на нас з вамі праз мастацтва. У гэтым роліку разбіраемся, навошта рэжыму Лукашэнкі «чорныя спісы»: 00:00 Што робіць у культуры беларуская прапаганда? 02:04 Хто з артыстаў трапляў у «чорныя спісы»? 04:09 Што гэта ўвогуле такое? 06:01 Як патрапіць у «чорны спіс»? 20:45 Якія яшчэ ёсць «чорныя спісы», акрамя музычных? 22:28 Афіцыйна зацверджаныя спісы калі-небудзь існавалі? 28:06 Як «гастролькі» працуюць на рэпрэсіі? 33:11 А ў чым уласна прапаганда? 51:47 Як нам жыць з «чорнымі спісамі»? #Беларусь #Латушко #Вольский #Стыльский #Пугач #ДайДорогу #Вольскі #Стыльскі #Латушка #Крамбамбуля #культура #ДайДарогу #пропаганда #черныйсписок #мычестныелюди #мысумленныялюдзі #остановипропаганду
Back to Top