Чытанні з Гедройцем

27 ліпеня 1906 года ў Мінску нарадзіўся знакаміты польскі выдавец і публіцыст Ежы Гедройць (1906-2000), нязменны рэдактар культавай парыжскай “Культуры”, палітычны мысляр, што задоўга да распаду СССР прадказаў і абгрунтаваў неабходнасць раўнапраўных партнёрскіх адносін Польшчы з постсавецкімі краінамі-суседзямі, у тым ліку – з незалежнай Беларуссю. У 2011 годзе, абвяшчаючы галоўную незалежную ўзнагароду для беларускіх празаікаў, заснавальнікі выбралі яе сімвалічным патронам менавіта Ежы Гедройця. 30 ліпеня
Back to Top