Дапамагчы выхаду новых відэа можна тут:
Знакамітыя казкі і апавяданні са зборнікаў А. К. Сержпутоўскага – адны з найлепшых узораў запісаў беларускага фальклору ХІХ – пачатку ХХ ст. Яны былі запісаны з захаваннем усіх асаблівасцей мясцовых гаворак (слуцка-бабруйска-мазырскіх) ад самых умелых апавядальнікаў.
Сержпутоўскі занатаваў казкі самых розных жанраў: бытавыя, чарадзейныя, гумарыстычныя, сатырычныя і інш.; вельмі часта яны перасыпаны цікавымі і каштоўнымі прыказкамі і прымаўкамі, паўзабытымі натуральнымі для беларускай мовы выразамі. Казкі і апавяданні гучаць вельмі прыродна і пэўна што будуць цікавыя і для сучаснага слухача.
Можа падацца, што казкі, запісаныя Сержпутоўскім, не зусім дзіцячыя. Але ў даўнейшыя часы казкі наогул былі разлічаны на любую аўдыторыю, а не толькі на малых дзетак.
Запіс і голас – Юры Жыгамонт
Апрацоўка – Адам Трыпутнік
Вытворчасць студыі
Плэйліст з усімі аўдыякнігамі “Чытанні з Жыгамонтам” тут -
Тайм-коды
0:14 – Каменне
06:11 – Воўчае котло
15:08 – Канакрад
24:16 – Любошчы
53:45 – Гуслі
01:12:19 – Як чорт тапіў паноў
01:20:59 – Усе і ў галаве не змесціцца
01:30:27 – Два браты, бяда да доля
01:34:55 – Хто выдумаў грошы
01:44:04 – Суджана