Да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы бібліятэкарам Падлескай сельскай бібліятэкі Ларысай Глеб (у суаўтарстве з Міхаілам Стрыжовым) напісаны мюзікл “Прымакі“ па матывах аднайменнай п’есы Я.Купалы (1913 г.).
«Прымакі́» — сцэнічны жарт у адной дзеі. Твор напісаны ў жанры народнага анекдоту і камедыі становішчаў з выкарыстаннем фарсавых сітуацый.
Падзеі твору адбываюцца на вёсцы. Максім Кутас прачынаецца ў чужой хаце і не можа зразумець, дзе ён і чаму сюды трапіў. Даміцэля знаходзіць у сваім ложку не роднага мужанька, а свайго кума Максіма. А тым часам яе муж Трахім салодка спіць у чужой хаце, з кумой сваёй Паланеяй. Гісторыя пагаршаецца тым, што дзеці разгубленых начнымі прыгодамі сваякоў, кахаюць адзін аднаго і жадаюць ажаніцца. Ці не стане бурны сямейны канфлікт перашкодай іх шчасцю?
---
Прэм’ера мюзікла адбылася на літаратурным фестывалі “Флер’яноўскія чытанні“ ў чэрвені 2022 года і выклікала бурны інтарэс у гледачоў і вялікую ко