Казкі з Маляванычам: Пераменлівыя настроі Іпаліта Шланга

Падтрымаць беларускіх культурных дзеячаў ды іх новыя праекты - ПЕРАМЕНЛІВЫЯ НАСТРОІ ІПАЛІТА ШЛАНГА (Раксана Енджэеўска-Врубель) 18 красавіка, 20:30 Няма таксы капрызнейшай за Іпаліта Шланга. То паглыбіцца ў свае думкі, то скрывіцца над міскай, то з асалодаю зоймецца самашкадаваннем, а бывае... Ох, пераменлівыя настроі ў гэтага сабачкі! Нялёгка быць яго сябрам. Але кот Алаізій Кацялок - верны таварыш, які без ваганняў адкажа на кожную адчайную смс-ку, накорміць сардэлькай, дапаможа знайсці згублены настрой. І нават аддасць сваю ўласную мару, бо чаго толькі не зробіш для сябра. Гэтым разам Маляваныч запрашае вас на чытанні пра Іпаліта Шланга (аж на два ўік-энды) паводле польскай пісьменніцы Раксаны Енджэеўскай-Врубель у перакладзе Марыі Пушкінай, а малюе Марына Жвірбля. Марына — мастак-графік з Мінску. Яе ўлюбёная тэхніка — афорт, адна з разнастайнасцей гравюры па метале. Частая ўдзельніца выстаў у Беларусі і за яе межамі. Дарэчы М.Жвірбля раб
Back to Top