Беларускія пераклады Бібліі - дыялог канфесій - Л. Дзекуць-Малей, У. Чарняўскі, М.Міцкевіч

Відэазапіс круглага стала “Беларускія пераклады Бібліі”, прымеркаванага да 95-годдзя выдання першай біблейскай кнігі на сучаснай беларускай мове. Сустрэча адбылася 1 снежня 2021 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. У межах круглага стала прайшлі: • Прэзентацыя факсімільнага выдання першага перакладу біблейскай кнігі на сучасную беларускую мову (“Паводле Лукі Святое Евангелле” - пераклад пратэстанцкага пастара Лукаша Дзекуць-Малея), якое выйшла ў 2021 г. • Прэзентацыя перакладу Евангелля, які выканаў брат Якуба Коласа, шчыры праваслазны вернік Міхась Міцкевіч (першае выданне 2021 г.). • Цырымонія перадачы рукапісаў перакладу Бібліі каталіцкага ксяндза Уладзіслава Чарняўскага ў фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Удзельнікам круглага стала была прадстаўлена невялікая выстава каштоўных дакументаў па гісторыі перакладаў Бібліі на беларускую мову. Удзел у мерапрыемстве прынялі айчынныя мовазнаўцы, гісторыкі, выкладчыкі перакладчыкі, выдаўцы, багасловы, царкоўна- і свяшчэннаслужыцелі розных канфесій, а так
Back to Top