ДЗЯДЫ / Адам Міцкевіч (16+)

Купалаўцы закрываюць свой другі сезону ў духу старажытных абрадаў – ужо 25 чэрвеня а 23:00 паводле беларускага часу адбудзецца анлайн-паказ спектакля “Дзяды” паводле славутай паэмы Адама Міцкевіча. У гэты час спонсары нашага канала маюць шанец першымі далучыцца да анлайн-прагляду спектакля на YouTube! ❗АБВЯШЧАЕМ ПЕРАДПАКАЗ! Калі вы яшчэ не аформілі падпіску, далучайцеся проста цяпер. Пераходзьце па спасылцы , цісніце кнопку “спансіраваць“ і чакайце прэм’еру ў прызначаны час – 25 чэрвеня а 23:00 па Мінску. ⚡А ўжо 26 чэрвеня а 19:00 мы запрашаем усіх-усіх-усіх каханенькіх-родненькіх на афіцыйную youtube-прэм’еру. Штосьці будзе! “Дзяды” – гэта праект незалежнай тэатральнай групы “Купалаўцы” і польскага рэжысёра Паўла Пасіні. Момантам творчага судакранання стала творчасць Адама Міцкевіча – ураджэнца Наваградка, выгнанніка, які ўсё жыццё шукаў дарогу дадому. Мы спалучылі містычную частку паэмы з эпізодамі ў турме, і ўжо падчас рэпетыцый стала зразумела: накладанне класічнага тэксту на актуальную беларускую сітуацыю, падзеі ў свеце і досвед пастановачнай каманды робіць спектакль максімальна сугучным рэальнасці. Лёс зняволенага ў святаянскіх мурах Густава прарастае ў новай рэчаіснасці, а боль новых вязняў прамаўляе ягонымі словамі. І праз два стагоддзі пасля напісання паэма захавала сваю аб’яднаўчую моц – гэта яшчэ адзін напамін гледачам розных краін пра тое, як шмат нас злучае, якія мы блізкія духам, і наколькі важна не забываць падтрымліваць адзін аднаго – праз міцкевічаўскі абрад тэатра, праз слова, такое гулкае за высокімі мурамі турмаў і межаў. Пераклад – Серж Мінскевіч Пастаноўка – Павел Пасіні Сцэнаграфія і касцюмы – Аляксандра Канарска Музыка – Эрык Арлоў-Шымкус Сцэнарная кансультацыя – Ірына Лапо Гук – Ярэк Рудніцкі Святло – Мікалай Суркоў Грым – Аляксандра Дэмбоўчык Ролі выконваюць: Гусьлярка / Пані Ралісон – Зоя Белахвосцік Дзяўчына / Дух / Зося – Валянціна Гарцуева Прыяцель вязня / Байкоў – Аляксандр Зелянко Юзя / Анёл / Сава – Крысціна Дробыш Сэнатар / Злы Пан – Алег Гарбуз Доктар – Андрэй Корзан Густаў / Палікан / Крук – Андрэй Дробыш Конрад – Аляксандр Гарцуеў Ксёндз Пётр – Эрык Арлоў-Шымкус 🚩 Прэм’ера для спонсараў youtube-канала– 25 чэрвеня 23:00 (беларускі час) 🚩Прэм’ера для ўсіх-усіх-усіх – 26 чэрвеня 19:00 (беларускі час) #belarustheatre #купалаўцы #kupalauсy
Back to Top