Д’ябла 4: Утрох прыйшлі яны (Diablo IV: By Three They Come) — беларускі трэйлер

Дзеянне Diablo IV адбываецца праз шмат гадоў пасля падзей Diablo III. Мільёны людзей былі забітыя ў вайне Нябёсаў і Пекла. У часе безуладдзя зноў усплывае легендарнае імя... Кінематаграфічны трэйлер «Утрох прыйшлі яны» па гульні «Д’ябла 4» быў анансаваны кампаніяй «Блізард» на штогадовым фестывалі BlizzCon 2019. Гісторыя чатырох шукальнікаў скарбаў уражвае, як сюжэтнымі паваротамі так і надзвычайнай рэалістычнасцю графікі! На стварэнне роліка пайшло 16 месяцаў. Агучана студыяй . Тэкст чыталі: Адам Трыпутнік, Таша Мурзэнштольц. Аўтар перакладу Ксенія Капіца. Рэдактар тэксту Леў Глушыцкі. Diablo IV: By Three They Come (2019) Production: Blizzard Entertainment Original video taken from YouTube channel «Diablo» -
Back to Top