Дырэктар Веткаўскага музея Пятро Цалка пра жыццё ў Ветцы і пра музей

🍿На тэлеканале “Беларусь24“ у межах праекта “Палешукі“ выйшла відэа пра дырэктара Веткаўскага музея Пятра Цалка. Там спадар Пятро - які самы што ні на ёсць сапраўдны паляшук, бо нарадзіўся і вырас у вёсцы Сіманічы Лельчыцкага раёна (а гэта цэнтр Убарцкага Палесся) - апавядае пра яго любімую Ветку і, канешне, пра любімы музей. Вельмі раім паглядзець, каб больш даведацца пра сапраўды ўнікальную Ветку. Асабліва, калі вы ўжо сумуеце па леце, бо здымкі праходзілі сонечным летам. ⚠ Асцярожна, на відэа вельмі абаяльны спадар Пятро, і вельмі прыгожая Ветка 😊 Відэа ўзята з канала @BELARUS24TV
Back to Top