Куратарская лекцыя “ЭТНАбатаніка”

Беларус заўжды жыў у еднасці з прыродай. Заўжды прасіў і чакаў дапамогі ў самой матухны-прыроды. І такім чынам адухаўляў і надзяляў звышнатуральнымі якасцямі ўсе з’явы жывой прыроды ад сонечнага праменьчыка да невялічкага жытняга зярнятка. Асаблівую ўвагу беларусы надавалі расліннаму свету: за якім назіралі і на ўлонні якога жылі самі. Чалавек традыцыі ведаў у якой расліны прасіць дапамогі ў каханні, а якая можа нават выратаваць жыццё..., якая супыніць кроў, а якая зніме цёмныя чары вядзьмаркі ці адвядзе ад прыгажуні нячыстую сілу. 👨‍🎓 Лектар: Пятро Цалка, дырэктар Веткаўскага музея #веткаўскімузей #vetkamuseum #ветковскиймузей #музей #музеібеларусі #музеибеларуси
Back to Top